14 чалавек ў Бабруйску заразіліся шаленствам ад бяздомнага сабакі

14 чалавек ў Бабруйску заразіліся шаленствам ад бяздомнага сабакі

У Бабруйску шаленствам ад бяздомнага сабакі заразіліся 14 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Пра гэта паведамляе Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Лекары кажуць, што бяздомны сабака паводзіўся прыязна і ласкава. "Жывёла спрабавала аблізаць рукі і твар тых, хто да яго дакранаўся", — тлумачаць эпідэміёлагі. Па іх словах, паводзіны сабакі не выклікалі ніякай боязі.

Пазней жывёла памерла. 

Пра заражэнне людзей шаленствам стала вядома на пачатку красавіка. Цяпер усе пацярпелыя праходзяць курс лекавай антырабічнай вакцынацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі