212 беларускіх прадпрыемстваў маюць запазычанасці па заробках
36,3 тысячы работнікаў не атрымліваюць свой заробак своечасова.
Такія звесткі па стане на 1 снежня падае Нацыянальны статыстычны камітэт. Сума пратэрмінаванай запазычаенасці склала 122,4 мільярда, або 0,7 працэнта ад фонду заробкаў на краіне за кастрычнік 2014 году.
Меней за ўсіх такіх праблемных прадпрыемстваў на Гродзеншчыне — усяго адно. Траіх даўжнікоў па заробках налічылі на Гомельшчыне. А вось рэкардсмен па колькасць прадпрыемстваў, якія не разлічваюцца з уласнымі работнікамі, — Міншчына. Там прадпрыемстваў-даўжнікоў болей за сотню. Гэта пераважна сельскагаспадарчыя прадпрыемствы.