23 кастрычніка еўра падаражэў адразу на 80 рублёў
Долар у кошце не змяніўся, а расійскі рубель падаражэў на 1,5 беларускага.
23 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговы таргі. Дагэтуль курсы долара і еўра не змяняліся два дні запар. Сёння ж еўрапейская валюта падаражэла адразу на 80 рублёў. Новы курс (і новы рэкорд) — 12 тысяч 590 рублёў за еўра.
Курс долара ж трэці дзень запар застаўся нязменным. За яго просяць 9 тысяч 150 рублёў. Крыху — усяго на 1,5 беларускага рубля — напярэдадні саміту СНД падаражэў расійскі рубель. Зараз ён каштуе 288 беларускіх рублёў.