Абаронцы народнага мемарыяла Бандарэнкі паставілі намёты на "Плошчы Пераменаў"
Абаронцы народнага мемарыяла Рамана Бандарэнкі паставілі на "Плошчы Перамен" намёты. Яны збіраюцца працягваць кругласутачнае дзяжурства побач з мемарыялам, каб не дазволіць разбурыць яго.
Такое дзяжурства ўжо працягваецца тут другі дзень — з вечара 12 лістапада, калі стала вядома пра смерць хлопца.
Стыхійныя мемарыялы, прысвечаныя Бандарэнку, узнікаюць па ўсім Мінску і ў яго ваколіцах. Вядома, што камунальнікі прыбралі два з іх — у Грушаўцы і ў Сцяпянцы.
Раман Бандарэнка — жыхар двара, у якім заснаваная "Плошча Пераменаў" — памёр у рэанімацыі БХМД вечары 12 лістапада. За суткі да таго яго жорстка затрымалі ў двары, дзе ён спрабаваў абараніць белыя і чырвоныя стужкі на агароджы ад невядомых нападнікаў. З Цэнтральнага РУУС, дзе ўтрымлівалі хлопца, яго прывезлі ў Бальніцу хуткай медычнай дапамогі непрытомным, з закрытай ЧМТ і гематомамі па ўсім целе
Раману быў 31 год.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.