Адбор ЧС-2018 зборная Беларусі па футболе пачне хатнім матчам з Францыяй

Кваліфікацыю чэмпіянату свету 2018 года футбольная зборная Беларусі пачне хатнім матчам з Францыяй. Ён прызначаны на 6 верасня 2016 года, інфармуе "Прессбол".

Нагадаем, лёсаванне адбору прайшло ў суботу ў Санкт-Пецярбургу. Сапернікамі зборнай Беларусі сталі Галандыя, Францыя, Швецыя, Балгарыя, Люксембург. Склад іншых груп можна паглядзець тут.

Іншыя матчы каманды Аляксандра Хацкевіча:

7 кастрычніка 2016 г. Галандыя — Беларусь

10 кастрычніка 2016-га. Беларусь — Люксембург

13 лістапада 2016 г. Балгарыя — Беларусь

25 сакавіка 2017-га. Швецыя — Беларусь

9 чэрвеня 2017 г. Беларусь — Балгарыя

31 жніўня 2017-га. Люксембург — Беларусь

3 верасня 2017-га. Беларусь — Швецыя

7 кастрычніка 2017 года. Беларусь — Галандыя

10 кастрычніка 2017 г. Францыя — Беларусь.


На здымку футбольная зборная Беларусі ўзору 2015 года. Фота: ФК "Дынама-Мінск"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі