Адбылося лёсаванне групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Ганаровы трафей / twitter.com/UEFA

Ганаровы трафей / twitter.com/UEFA

31 жніўня ў Манака адбылося лёсаванне групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Яго вынікі наступныя:

Група A: "Баварыя", "Манчэстар Юнайтэд", "Капенгаген", "Галатасарай",

Група B: "Севілья", "Арсенал", ПСВ, "Ланс",

Група C: "Напалі", "Рэал", "Брага", "Уніён" (Берлін),

Група D: "Бенфіка", "Інтэр", "Рэд Бул Зальцбург", "Рэал Сасьедад",

Група E: "Фейенорд", "Атлетыка", "Лацыё", "Селтык",

Група F: ПСЖ, "Барусія" (Дортмунд), "Мілан", "Ньюкасл",

Група G: "Манчэстар Сіці", "Лейпцыг", "Црвена Звезда", "Янг Бойз",

Група H: "Барселона", "Порту", "Шахтер" (Данецк), "Антвэрпэн".

Першы тур прызначаны на 19-20 верасня.

Гэта апошні розыгрыш Лігі чэмпіёнаў у старым фармаце. З сезона 2024/25 гадоў замест групавога этапу будзе турнір па "швейцарскай сістэме", у якім будуць удзельнічаць 36 клубаў.

Дзеючым пераможцам Лігі чэмпіёнаў з'яўляецца "Манчэстар Сіці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі