Ахвяраў тайфуна "Ёланда" на Філіпінах налічваецца каля 4 тысячаў
Да раніцы панядзелка лік ахвяраў супертайфуна "Ёланда" на Філіпінах узрос да амаль 4 тысяч чалавек, без вестак згінулі больш за паўтары тысячы.
СМІ раней паведамлялі, што лік ахвяраў тайфуна можа дасягнуць 10 тысяч. Аднак прэзідэнт краіны Бенігна Акіна назваў такую ацэнку "залішне эмацыйнай".
Як перадае РІА "Новости", раненні атрымалі больш за 18 тысяч чалавек. Ад стыхійнага бедства ў той ці іншай ступені пацярпелі больш за 10,3 мільёна філіпінцаў. Больш як чатыры мільёны засталіся без прытулку, прычым у эвакуацыйных цэнтрах на гэты момант размясціліся толькі каля 350 тысяч.
Фота — AFP