Актывіста БХД завочна прысудзілі да арышту

Актывіста БХД завочна прысудзілі да арышту

Суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў актывіста аргкамітэта БХД Паўла Пракаповіча адміністратыўным арыштам. Хаця суд адбыўся яшчэ 1 жніўня, вядома пра яго стала толькі цяпер: сам актывіст у гэты час быў у ад’ездзе, а суд прайшоў без яго ўдзелу, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Пракаповіча абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, якая прайшла ў Мінску 7 ліпеня. Тады каля паўтара дзесятка актывістаў вышлі на Кастрычніцкую плошчу, каб правесці акцыю супраць сумесных з Расіяй вучэнняў "Захад-2017" і ваеннага саюза з Расіяй, а таксама ў падтрымку беларусаў, якія пацярпелі па палітычных матывах.

Пракаповічу прысудзілі 10 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Актывіст мяркуе, што цяпер яго "на суткі" забіраць не будуць, гэтаксама, як не пасадзілі іншых асуджаных актывістаў — Леаніда Кулакова і Вольгу Нікалайчык. Пракаповіч лічыць, што іх пасадзяць адбываць арышт, калі іх тэрмінова спатрэбіцца ізаляваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі