Аляксандр Лукашэнка бліжэйшым часам збіраецца ў Іран (відэа)
Пра гэта паведаміў кіраўнік іранскай дыпламатыі падчас візіту ў Мінск.
Аляксандр Лукашэнка неўзабаве можа наведаць Іран. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Ірана Махамад Джавад Зарыф 17 лютага на сустрэчы ў Мінску з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем.
Кіраўнік іранскай дыпламатыі, як перадае БелаПАН, падкрэсліў, што Беларусь і Іран падтрымлівалі адзін аднаго на міжнароднай арэне і працягнуць гэта рабіць надалей. Таксама Зарыф паведаміў, што бліжэйшым часам павінна адбыцца чарговае пасяджэнне міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
У сваю чаргу, Уладзімір Макей паведаміў, што ў 2014 годзе тавараабарот Беларусі і Ірана значна ўзрос.
Фота: ria.ru