Аляксандр Лукашэнка вярнуўся з Сочы ў Беларусь

Як інфармавала прэс-службы Лукашэнкі, цырымонію адкрыцця XXII зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы ён наведаў на запрашэнне расійскага прэзідэнта. Але яшчэ да гэтага кіраўнік дзяржавы пакатаўся на алімпійскай лыжнай трасе. Праграмай візіту таксама быў прадугледжаны "шэраг міжнародных сустрэчаў".

Як паведамляе сайт tribuna.com, Аляксандр Лукашэнка ўжо з'ехаў з Сочы і вярнуўся ў Беларусь. БелаПАН дадае, што ў Мінск кіраўнік дзяржавы прыляцеў у другой палове дня 12 лютага.


 

Як Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі павіншавалі Дар'ю Домрачаву (фота, відэа)
 

Лукашэнка — біятланістам: Хочаце, буду бегаць і сцягам махаць!
 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі