Аляксандр Лукашэнка запісаўся ў бібліятэку ў Астане (фота)

20 сакавіка ў Астане прайшла трохбаковая сустрэча кіраўнікоў Беларусі, Расіі і Казахстана. Пасля яе заканчэння Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Нурсултан Назарбаеў наведалі прэзідэнцкую бібліятэку ў сталіцы Казахстана. Яны паглядзелі экспазіцыю, паразмаўлялі са студэнтамі і школьнікамі, якіх там сустрэлі. Лукашэнку, Пуціна і Назарбаева запісалі ў бібліятэку і выдалі білеты чытачоў, інфармуе РІА "Новости".

Варта адзначыць, што прэзідэнцкая бібліятэка ў Астане была створана год таму. У яе фондах — больш за 40 тысяч выданняў і каля 700 экспанатаў з асабістай калекцыі Нурсултана Назарбаева.

Лукашэнка, Пуцін і Назарбаеў дамовіліся сустрэцца 8 траўня ў Маскве (фота)

Фота: Fotolia, akorda.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі