Англія і Харватыя выйшлі ў ½ ЧС па футболе, расійская казка скончылася
Англія і Харватыя склалі другую паўфінальную пару 21-га чэмпіянату свету па футболе. 7 ліпеня англічане апынуліся на галаву вышэй за зборную Швецыі. Харваты ў няпростым паядынку зламалі супраціў зборнай Расіі.
Каманда Англіі 7 ліпеня правяла, мабыць, лепшы свой матч на цяперашнім чэмпіянаце свету. Англічане арганізавана абараняліся і канструктыўна дзейнічалі ў атацы. Забіўшы па голе ў кожным тайме (Гары Магуайр і Дэле Аллi), яны захавалі свае вароты сухімі – Пікфард адзначыўся некалькімі сейвамi. Выніковы лік – 2:0, англічане ў паўфінале.
.@FIFAWorldCupΟ αγώνας #SWE - #ENG τελείωσε και οι δυο ομάδες έβαλαν τα δυνατά τους για τη νίκη!! Απολαύστε τα τρία καλύτερα στιγμιότυπα της αναμέτρησης!!!
— ΕΡΤ Α.Ε. (@ERTsocial) July 7, 2018
Μπες στο παιχνίδι, μπες στο https://t.co/fgacAdhlQd#ErtHybrid #Ert_VR #SWEENG pic.twitter.com/zUPekQpmns
У апошнім матчы ¼ фіналу сустракаліся зборныя Расіі і Харватыі. За дзень да гульні стала вядома, што расійскія "Сбербанк" і ВТБ спісалі $1,5 млрд пазыкі буйной харвацкай прадуктовай сеткі Agrokor. На гэтым фоне было асабліва цікава, ці змогуць харваты выйграць у расіян, якія і так ужо скокнулі вышэй за галаву, выйшаўшы ў ¼ ўпершыню ў гісторыі краіны.
У першым тайме супернікі выглядалі вартымі адзін аднаго. На 31-й хвіліне Чэрышаў моцным ударам з-за межаў штрафной вывеў зборную Расіі наперад – Субашыч толькі праводзіў мяч вачыма:
@Cheryshev στο 31' ανοίγει το σκορ για την Ρωσία.
— ΕΡΤ Α.Ε. (@ERTsocial) July 7, 2018
Ρωσία️ - Κροατία ️1-0.@FIFAWorldCup
Μπες στο παιχνίδι, μπες στο https://t.co/fgacAdhlQd#ΕΡΤ1 #ERT_VR #ErtWorldCup2018 #RUSCRO pic.twitter.com/oWbmsjkg86
Усяго праз 8 хвілін харваты адыграліся – Манджукіч працягнуў мяч па правым флангу і навесіў на Крамарыча, які расстраляў вароты Акінфеева з лініі варатарскай пляцоўкі:
@andrejkramaric9 σκοράρει στο 39' και ισοφαρίζει για την Κροατία.
— ΕΡΤ Α.Ε. (@ERTsocial) July 7, 2018
Ρωσία ️- Κροατία ️1-1.@FIFAWorldCup
Μπες στο παιχνίδι, μπες στο https://t.co/fgacAdhlQd #ΕΡΤ1 #ΕΡΤhybrid #ErtWorldCup2018 #RUSCRO pic.twitter.com/6TSPizlXSc
У другім тайме харваты дамінавалі на полі, валодаючы мячом 65% часу. Яны рэгулярна пагражалі варотам Акінфеева, але ўвасобіць перавагу ў забітыя галы не змаглі. Да таго ж, на апошніх хвілінах гульні атрымаў траўму (але застаўся на полі) галкіпер зборнай Харватыі Субашыч.
Гульня працягнулася ў дадатковы час. На 100-й хвіліне Віда пасля падачы вуглавога галавой праштурхнуў мяч у вароты расіян. У тых засталося 20 хвілін на тое, каб адыграцца, і яны змаглі зрабіць гэта за 5 хвілін да канца гульні: падачу са штрафнога замкнуў "бразільскі расіянін" Фернандэс, якога харвацкая абарона "забылася" ў сваёй штрафной.
Ο #Vida σκοράρει στο 101' και δίνει το προβάδισμα στην Κροατία στο πρώτο ημίχρονο της παράτασης.
— ΕΡΤ Α.Ε. (@ERTsocial) July 7, 2018
Ρωσία ️- Κροατία ️1-2.@FIFAWorldCup
Μπες στο παιχνίδι, μπες στο https://t.co/fgacAdhlQd#ΕΡΤ1 #ERT_VR #ErtWorldCup2018 #RUSCRO pic.twitter.com/ax82boDJZG
Ο #Fernandes σκοράρει στο 115' και ισοφαρίζει για την Ρωσία.#Ρωσία ️- #Κροατία ️2-2.@FIFAWorldCup
— ΕΡΤ Α.Ε. (@ERTsocial) July 7, 2018
Μπες στο παιχνίδι, μπες στο https://t.co/fgacAdhlQd #ΕΡΤ1 #ΕΡΤhybrid #ErtWorldCup2018 #RUSCRO pic.twitter.com/ftunhLnitM
А ў серыі пенальці нервы апынуліся мацнейшымі ў харватаў. Акінфееў і Субашыч адбілі па адным удары, а стрэл Фернандэса, які падарыў Расіі надзею ў самым канцы дададзенага часу, прыйшоўся міма варотаў. Выніковы лік – 2:2 (3:4) на карысць зборнай Харватыі. Як ні горка гэта ўсведамляць расійскім заўзятарам, але расійская казка на ЧС-2018 скончылася.