Апублікаваныя здымкі ваенных фатографаў, зробленыя за секунду да гібелі
Амерыканскі часопіс Military Review апублікаваў здымкі ваенных фатографаў, зробленыя за секунду да іх гібелі. Адзін з іх (гл. яго зверху) зрабіла амерыканка Хільда Клейтан, другі — яе афганскі калега.
Трагічнае здарэнне адбылося летам 2013 года ў Афганістане. Падчас вучэнняў выбухнуў ствол мінамёта. Загінулі пяць чалавек, у тым ліку двое ваенных фатографаў, якія здымалі дзеянні афганскіх вайскоўцаў.
Фота: armyupress.army.mil