Арастовіч удакладніў сваё выказанне пра ўкраінскія снарады і Беларусь

Святлана Ціханоўская і Аляксей Арастовіч / t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская і Аляксей Арастовіч / t.me/tsikhanouskaya

Аляксей Арастовіч удакладніў паведамленні па выніках сустрэчы з Святланай Ціханоўскай. У прыватнасці, гаворка ідзе пра заяву, што ніводзін украінскі снарад не ўпадзе на беларускую тэрыторыю.

"Я не казаў, што ні адзін украінскі снарад не ўпадзе, я казаў, што мы гэтага не хочам", — перадае тг-канал "Позірк" словы дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны.

"Украінскі народ не хоча, каб украінцы стралялі ў беларусаў. Мы не хочам, каб [хоць] адзін снарад разарваўся на беларускай тэрыторыі, нам глыбока агідная гэтая думка з той простай прычыны, што беларускі народ — адзін з самых блізкіх нам, і мы разумеем, што такое знаходзіцца пад пятой дыктатара", — так, па словах Арастовіча, гучала ягоная думка.

Прадстаўнік Украіны заявіў, што дзеля будучых добрасуседскіх стасункаў Украіны і Беларусі без Лукашэнкі ўкраінцы "не хацелі б пакідаць памяць пра тое, што яны забівалі беларусаў".

Па словах Арастовіча, яго выказванне на сустрэчы з Ціханоўскай было папярэджаннем, што "трэба прыкласці сумесныя намаганні, каб Беларусь не была ўцягнутая ў гэтую вайну непасрэдна".

Як распавядала Еўрарадыё, сустрэча Ціханоўскай і Арастовіча адбылася 8 верасня ў Вільні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі