Арыштанта ў Маладзечне прымушалі глядзець выступы Лукашэнкі, стоячы ўсю ноч

Арыштанта ў Маладзечне прымушалі глядзець выступы Лукашэнкі, стоячы ўсю ноч

У лютым, падчас датэрміновага галасавання на рэферэндуме, сілавікі затрымалі жыхара Вязынкі. Як паведамляюць праваабаронцы, яго асудзілі на 13 сутак арышту паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Арышт хлопец адбываў у маладзечанскім ІЧУ. 

Першыя тры дні яго трымалі ў так званым "стакане", а тры ночы запар з 20:00 да 6:00 выводзілі ў кабінет. Там яму некалькі гадзін паказвалі відэа з выступамі Лукашэнкі, а ён быў абавязаны ўвесь час стаяць і глядзець. Гэта кантралявалі міліцыянты, якія былі побач. пры гэтым самі яны мяняліся, каб паспаць. 

Паведамляецца, што перадачы арыштантам аддалі перад самым вызваленнем. У камеру зайшоў начальнік ІЧУ і здзівіўся, чаму ў іх нічога няма. Тады ім прынеслі тры перадачы ад сваякоў. 

Таксама праваабаронцы адзначаюць, што ў "палітычнай" камеры было вельмі халодна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі