Аўстрыя не будзе прызначаць новага амбасадара ў Беларусь

Аўстрыя не будзе прызначаць новага амбасадара ў Беларусь

Аўстрыя панізіць узровень свайго прадстаўніцтва ў Беларусі і не будзе прызначаць новага амбасадара. Пра гэта паведаміў Павел Латушка пасля кансультацый з генсакратаром МЗС Аўстрыі Петэрам Лаунскі-Тыфенталем.

Амбасадарка Аўстрыі Алаіза Вергетэр ужо пакінула Беларусь: у яе скончылася дыпламатычная місія. Далей Аўстрыю будзе прадстаўляць у Беларусі часовы павераны. У адрозненні ад амбасадара часовы павераны не мусіць уручаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку.

Падчас сустрачы Латушкі і Лаунскі-Тыфенталя таксама абмяркоўвалася крызісная сітуацыя ў рэгіёне і захады для прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за рэпрэсіі супраць беларусаў і саўдзел у вайне супраць Украіны.

Генсакратар МЗС Аўстрыі назваў Лукашэнку "саўдзельнікам злачынстваў Пуціна". Ён падтрымаў далейшае ўзмацненне санкцыйнага ціску на беларускі рэжым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі