Авакаў: Лясны пажар у Чарнобыльскай зоне рухаецца да аб'ектаў АЭС
Агонь ахапіў ужо 400 га лесу.
Сітуацыя з лясным пажарам у Чарнобыльскай зоне абвастрылася. Полымя рухаецца да аб'ектаў Чарнобыльскай АЭС, паведаміў у сваім фэйсбуку кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў.
"На 18.30 сітуацыя з лясным пажарам вакол Чарнобыльскай станцыі абвастрылася. Полымя зноў атакуе лясны масіў у кірунку аб'ектаў ЧАЭС. Верхавы агонь і рэзкія парывы ветру стварылі сур'ёзную пагрозу распаўсюду пажару ў 20-кіламетровай зоне ад ЧАЭС. У агнявой зоне каля 400 га лесу", — перадае УНІАН словы Авакава.
Прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк тэрмінова сабраў камісію па надзвычайных сітуацыях. Па трывозе ў гатоўнасці ўжо знаходзіцца Нацгвардыя і падраздзяленні МУС.
Пад Чарнобылем гарыць каля 300 гектараў лесу
Фота — УНІАН