Азаранка, Домрачава і Рутэнка — лепшыя спартоўцы 2013 года
Газета "Спортивная панорама" правяла традыцыйнае штогадовае апытанне.
У ім узялі ўдзел больш за 100 спартовых журналістаў друкаваных і электронных СМІ. У выніку спартоўкай года была названая тэнісістка Вікторыя Азаранка, яна набрала найбольшую колькасць балаў.
На другім месцы — біятланістка Дар'я Домрачава, на трэцім — гандбаліст, гулец "Барселоны" Сяргей Рутэнка.
Далей у дзясятцы лепшых — гімнастка Меліціна Станюта, хакеіст Міхаіл Грабоўскі, раварыст Васіль Кірыенка, Уладзімір Самсонаў (настольны тэніс), футбаліст Цімафей Калачоў, цяжкаатлетка Дзіна Сазанавец і тэнісіст Максім Мірны.