Азаранка разграміла Фліпкенс і выйшла ў наступны круг Уімблдона
Наступны матч яна правядзе з мацнейшай саперніцай.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг Уімблдонскага турніру. 1 ліпеня яна разграміла ў двух сэтах бельгійскую тэнісістку Кірстэн Фліпкенс — 6:3, 6:3.
Гэта была чацвёртая сустрэча тэнісістак і Азаранка пакуль ніводнага разу не прайгравала Фліпкенс. Наступнай саперніцай беларускай спартсменкі, якая цяпер займае 24-ы радок у сусветным рэйтынгу, стане францужанка Крысціна Младзенавіч.
У першым коле Азаранка абыграла эстонку Анэт Кантавейт — 6:2, 6:1.
Фота: Bymedia