БАТЭ адзначыў завяршэнне сезону тортам за 800 долараў (фота)

У мінскім рэстаране “Бельведэр” адбылася цырымонія закрыцця сезону ФК БАТЭ.

Кульмінацыяй афіцыйнай часткі стала ўручэнне залатых медалёў гульцам, трэнерскаму і адміністратыўнаму штабам “жоўта-сініх”, а таксама клубнаму кіраўніцтву.

Затым усе пайшлі святкаваць. З нагоды перамогі БАТЭ ў чэмпіянаце Беларусі футбалістам падалі торт з сімволікай клуба. Паводде “Беларускага партызана”, ён каштаваў 800 долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі