БАТЭ сёння не змог стаць чэмпіёнам Беларусі — "Шахцёр" не дазволіў (відэа)

Барысаўскі БАТЭ прымаў салігорскі "Шахцёр" і мог датэрмінова "аформіць" сваё чэмпіёнства. Аднак гарнякі далі бой гаспадарам поля і адтэрмінавалі іх свята.



Спачатку Дзмітрый Асіпенка на 8-й хвіліне рэалізаваў пенальці. Пасля гэтага "Шахцёр" пераважна абараняўся і быў пакараны за такую гульню — на 37-й хвіліне Сяргей Крывец зраўнівае лік. На 68-й хвіліне той жа Крывец выводзіць БАТЭ наперад — 2:1.



Верагодна, пасля гэтага барысаўчане паверылі ў перамогу і супакоіліся. За гэта і былі пакараныя. На 82-й хвіліне пасля ўдару таго ж Асіпенкі мяч патрапіў у перакладзіну брамы, на дабіванні згуляў сам Дзмітрый — 2:2!



Такім чынам, у Барысаве была зафіксаваная нічыя, якая адтэрмінавала чэмпіёнства каманды Аляксандра Ермаковіча (на здымку). Да канца чэмпіянату яшчэ засталіся тры туры.
 

Сёння "Мінск" прайграў "Белшыне" — 2:3, а "Славія" ў гасцях перамагла "Дняпро" — 1:0.

9 лістапада гуляюць "Тарпеда-БелАЗ" і БАТЭ, "Шахцёр" і мінскае "Дынама".

Фота — fcbate.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі