БАТЭ сёння згуляе матч у адказ з бялградскім “Партызанам”

Барысаўскі БАТЭ сёння згуляе другі матч плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Клуб сустрэнецца на выездзе з бялградскім “Партызанам”. Паядынак пачнецца ў 21.45.

Нагадаем, што першы матч беларускі клуб правёў на сваім полі 18 жніўня і выйграў з лікам 1:0. Сербскія футбалісты і іх заўзятары былі незадаволеныя такім вынікам і цяпер абяцаюць барысаўчанам “гарачы прыём” у Бялградзе.

Тым часам букмекеры лічаць фаварытам сённяшняй гульні менавіта “Партызана” і даюць на яго перамогу каэфіцыент 2,05. На нічыю ставяць 3,20, а на перамогу БАТЭ — 3,80. Такія звесткі, у прыватнасці, публікуе букмекерская кантора William Hill

Пераможца пары выступіць у групавым турніры ЛЧ, а той, хто саступіў, зможа згуляць у групавым турніры Лігі Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі