БАТЭ выйшаў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў! (відэа)

Гэта быў паўторны матч плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. БАТЭ большую частку гульні дамінаваў на полі, меў нямала галявых момантаў (толькі Віталь Радзівонаў трапіў у штангу і перакладзіну). Спачатку на 41-й хвіліне Міхаіл Гардзяйчук выдатна завяршыў камбінацыю, якую пачалі Дзмітрый Ліхтаровіч і Віталь Радзівонаў.

У пачатку другога тайма Сяргей Чэрнік выратаваў браму БАТЭ, адбіўшы два ўдары запар футбалістаў "Слована". У далейшым барысаўчане зноў узялі гульню пад свой кантроль. Тым больш, з 79-й хвіліны госці гулялі ў меншасці — быў выдалены з поля Сума. На 84-й хвіліне Сяргей Крывец з перадачы Андрэя Якаўлева робіць лік 2:0, а праз хвіліну забівае Віталь Радзівонаў — 3:0. БАТЭ зноў згуляе ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў! Упершыню каманда гэта зрабіла пад кіраўніцтвам Аляксандра Ермаковіча.

БАТЭ выступаў у наступным складзе: Чэрнік, Младзенавіч, Філіпенка, Палякоў, Хагуш, Аляхновіч, А. Валадзько, Ліхтаровіч (капітан, Алексіевіч, 61), Гардзяйчук (Якаўлеў, 68), Радзівонаў (Сігневіч, 87), Крывец.

Адзначым, што на "Барысаў-Арэне" прысутнічалі 12970 заўзятараў.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі