Беларусь і Кітай дамовіліся на льготны крэдыт на будаўніцтва АЭС
Кітайцы вылучаць амаль 324 мільёны долараў на пабудову лініі электраперадачы для Астравецкай АЭС.
Ільготны крэдыт на 323 мільёны 817 тысяч долараў для рэалізацыі праекта "Будаўніцтва АЭС у Рэспубліцы Беларусь. Выдача магутнасці і сувязь з энергасістэмай" вылучыць нашай краіне Кітай. Крэдытная дамова пра гэта падпісаная 16 ліпеня ў Пекіне, дзе з афіцыйным візітам знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка.
Ільготны пакупніцкі крэдыт прыцягваецца тэрмінам на 15 гадоў пад гарантыі ўрада, паведамляе www.interfax.by.
Фота: www.vladtime.ru.