Беларусь сёння паніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з серады, 1 ліпеня, паніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне прыняў беларускі ўрад.

Як інфармуе БЕЛТА, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе 143,1 долара за 1 тону (сёння яшчэ $144,4). Пошліна на прамагонны бензін зніжаецца з 122,7 долара за 1 тону да 121,6 долара, на таварныя бензіны — з $112,6 да $111,6 за тону.

Папярэдні раз экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты змяняліся 1 чэрвеня, калі стаўкі былі павышаныя.


Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі