Беларусь папрасіла Расію дапамагчы беларускім грамадзянам у Непале
На сувязь з дыпламатамі выйшлі 12 беларускіх грамадзян у Непале.
Беларускія дыпламаты звярнуліся ў МЗС Расіі з просьбай дапамагчы нашым грамадзянам у Непале, у тым ліку з эвакуацыяй. Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на намесніцу прэс-сакратара МЗС Беларусі Марыю Ваньшыну.
Яны паведаміла, што беларускія грамадзяне не пацярпелі пры землятрусе ў Непале. На сувязь з беларускімі дыпламатамі выйшлі 12 нашых суграмадзян, якія паведамілі, што пагрозы іх жыццям няма.
Ваньшына дадала, што адзін беларус не збіраецца пакідаць Непал, трое грамадзян пакінулі краіну на самалёце. Яшчэ трое беларусаў плануюць выехаць у Індыю па авіябілетах, якія ў іх ужо ёсць. Яшчэ два чалавекі ў складзе міжнароднай групы альпіністаў чакаюць авіярэйсу ў аэрапорце Катманду, каб пакінуць Непал. Акрамя гэтага, у Непале знаходзіцца сям'я беларускіх грамадзян — маці, бацька і сын.
Грамадзяне Беларусі могуць атрымаць падрабязную інфармацыю пра сітуацыю ў Непале па наступных нумарах тэлефонаў: (8 10 91 11) 405 29336, (8 10 91 11) 405 29338 (амбасада Беларусі ў Індыі); (8 10977 1) 4785 839, (8 10977 1) 4785 840 (сакратарыят ганаровага консула Беларусі ў Непале); (8 10 9771) 441 2155, (8 10 9771) 441 1063, (8 10977) 980104 7187 (амбасада Расіі ў Непале); (8 10977 1) 4200258, (8 10977 1) 2400105, (8 10977 1) 4200203 (гарачая лінія Нацыянальнага цэнтра па надзвычайных аперацыях Непала).
Нагадаем, ад землятрусу ў Непале загінула, па апошніх звестках, больш за пяць тысяч чалавек.
Фота — segodnya.ua