Беларусь сёлета страціла 180 млн долараў на экспарце харчавання ў Расію

За першыя чатыры месяцы 2015 года Беларусь страціла 180 мільёнаў долараў на экспарце прадуктаў харчавання ў Расію. Такую лічбу назваў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч, перадае БелаПАН.

Прычынамі стратаў чыноўнік назваў нестабільнасць курсу расійскага рубля, цэнавы фактар, зніжэнне аб'ёмаў паставак. Марыніч дадаў, што перад Беларуссю не стаіць пытанне пра аднаўленне аб'ёмаў паставак харчавання на расійскі рынак за любы кошт. Па яго словах, беларускі бок сыходзіць толькі з пытанняў эканамічнай выгады кожнага прадпрыемства.

Таксама ён паведаміў, што цяпер сітуацыя з экспартам сельгаспрадукцыі ў Расію стабілізавалася.

Дарэчы, летась з-за дэвальвацыі расійскага рубля экспарцёры сельгаспрадукцыі страцілі больш за 360 мільёнаў долараў.

Фота — naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі