Беларусь узначаліла інавацыйны савет СНД

Беларусь узначаліла інавацыйны савет СНД

Беларусь узначаліла Міждзяржаўны савет па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах. Аднагалосным рашэннем краін — удзельніц арганізацыі ім стаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін.

“Сёння на сусветным парадку дня востра стаіць пытанне не толькі стварэння новых ведаў у навуцы, але і эфектыўнасць выкарыстання гэтых ведаў у рэальным сектары эканомікі, павышэння канкурэнтаздольнасці дзяржаў праз распрацоўку і ўкараненне высокатэхнічных і навукаёмістых інавацый, рэалізацыю праектаў, скіраваных на вытворчасць”, — сказаў Шумілін.

Разам з тым ён мяркуе, што “рэалізацыя сапраўды буйных, прарыўных праектаў патрабуе аб’яднання адпаведных рэсурсаў”. Менавіта таму Міждзяржаўная праграма інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД на перыяд да 2020 года з’яўляецца адной з найважнейшых тым і адным з асноватворных інтэграцыйных механізмаў у межах функцыянавання СНД.

Летась у межах праграмы пачалася рэалізацыя чатырох сумесных праектаў. Агульны кошт праектаў, што рэалізуюцца зараз, складае больш за 100 мільёнаў долараў, паведамляе БелаПАН.

Фота: mobilgundem.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі