Беларусам могуць забараніць выпіваць у клубах і на дыскатэках?

Беларусам могуць забараніць выпіваць у клубах і на дыскатэках?

У беларускіх клубах і на дыскатэках могуць забараніць прысутнасць асобаў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. Такая норма закладзеная ў праект Кодэкса аб культуры, які разглядаўся ў першым чытанні ў Палаце прадстаўнікоў.

Нецвярозых грамадзян нельга будзе пускаць на мерапрыемствы, якія трапляюць пад азначэнне “танцавальная а (або) забаўляльная праграма, якая суправаджаецца публічным выкананнем музычных твораў выканаўцамі”. Такім чынам, пад абмежаванні можа трапіць любы канцэрт або вечарынка з танцамі і дыджэем.

Уладальнікі забаўляльных установаў мяркуюць, што калі такі пункт сапраўды прымуць, ім давядзецца зачыніцца. Некаторыя, зрэшты, настроеныя больш аптымістычна і разлічваюць, што вечарынкі ў начных клубах не трапяць пад азначэнне “дыскатэка”.

Як растлумачылі kp.by у Міністэрстве культуры, пункт 12.3, пра які і вядзецца гаворка, сапраўды тычыцца дыскатэк і начных клюбаў. Але чыноўнікі плануюць перагледзіць гэтую норму. Хутчэй за ўсё алкаголь можна будзе спажываць ва ўстановах, дзе праходзяць дыскатэкі і адначасова аказваюцца паслугі грамадскага харчавання, то бок, у рэстаранах, кавярнях, клубах і барах.

Фота: whereminsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі