Беларусаў сярод ахвяраў і пацярпелых ад тэракту ў Бангкоку няма
Колькасць загінулых вырасла да 27 чалавек.
Паводле папярэдніх звестак МЗС Таіланда, беларускіх грамадзян сярод загінулых і пацярпелых пры тэракце ў Бангкоку няма. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на МЗС Беларусі.
Колькасць ахвяраў выбуху ў таіландскай сталіцы тым часам вырасла да 27 чалавек, у іх ліку — некалькі замежнікаў.
Паведамляецца, што большасць пацярпелых пры тэракце — гэта турысты з Кітая. Таксама раненні атрымалі некалькі грамадзян Японіі.
Як паведамлялася, выбух адбыўся сёння ў цэнтры Бангкока каля аднаго з індуісцкіх храмаў. Месца выбуху ачэпленае паліцыяй і вайскоўцамі. Усе бліжэйшыя станцыі метро зачыненыя.
Фота: AFP