"Беларусбанк" аднаўляе выдачу крэдытаў фізічным асобам
Адсоткавая стаўка па крэдытах на фінансаванне нерухомасці складзе 35% гадавых.
16 лютага прэс-служба "Беларусбанка" паведаміла, што банк аднаўляе выдачу ўсіх відаў крэдытаў фізічным асобам на ўмовах, вызначаных банкам. Таксама аднаўляецца выдача овердрафтавых крэдытаў.
Адсоткавыя стаўкі па крэдытах на спажывецкія патрэбы складуць ад 50% гадавых па крэдытах тэрмінам да аднаго года і да 55% гадавых па крэдытах тэрмінам да пяці гадоў.
Адсоткавая стаўка па крэдытах на фінансаванне нерухомасці на ўмовах, вызначаных банкам, складае 35% гадавых.
Фота — onliner.by