Беларускі біятланіст адстраляўся, але на фінішы не з'явіўся (абноўлена)

Беларускія біятланісты спынілі сваё выступленне ў эстафеце на трэцім этапе — Уладзімір Чапелін сышоў з дыстанцыі пасля таго, як на другім рубяжы зарабіў два штрафныя кругі. Беларус сышоў са стрэльбішча, а на фінішы так і не з'явіўся, інфармуе "Прессбол".

"Чапелін паспяхова прыняў эстафету і пачаў адыгрываць адставанне, — распавёў "Прессболу" старшы трэнер беларускай мужчынскай каманды Алег Рыжанкоў. — Але пры праходжанні першага круга ён няўдала ўпаў і моцна пашкодзіў вінтоўку. Яму замянілі зброю перад першай стральбой, але, відавочна, што новы інвентар яму не падышоў. Гэтым абумоўлена вялікая колькасць промахаў і штрафныя кругі на стойцы. У гэты ж час Уладзімір парушыў правілы абыходжання са зброяй і быў дыскваліфікаваны. Як вы разумееце, далейшае працяг гонкі стаў немагчымым".

Аднак у выніковым пратаколе мужчынскай эстафеты дыскваліфікацыя зборнай Беларусі не была зафіксаваная. Там пазначана, што наша каманда "не фінішавала".
 


Адзначым, што эстафету выйгралі аўстрыйцы, на другім месцы — немцы, на трэцім — расіяне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі