Беларускі футбаліст Карніленка завяршае кар'еру гульца і стане трэнерам

Беларускі футбаліст Карніленка завяршае кар'еру гульца і стане трэнерам

Вядомы беларускі футбаліст Сяргей Карніленка завяршае кар'еру гульца і будзе працаваць у складзе трэнерскага штабу самарскага ФК "Крылы Саветаў". Пра гэта паведаміў старшыня савета дырэктароў клуба Аляксандр Фяцісаў. Ён назваў Карніленку легендарным гульцом, які "шмат зрабіў для самарскага клуба" і працягне супрацу з ім у іншай якасці.

Карніленку 36 гадоў. Ён — ураджэнец Віцебска. Паспеў пагуляць у Беларусі, Украіне, Расіі і крыху ў Вялікабрытаніі (у 2011-м за "Блэкпул"). У складзе "Крылаў Саветаў" быў апошнія восем гадоў, забіў больш за паўсотні галоў. Сяргей Карніленка 14 гадоў выступаў за нацыянальную зборную Беларусі, у 78 паядынках забіў 17 галоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі