Беларускі спецназ "дэсантаваўся" ў Душанбэ

Беларускія вайскоўцы прыляцелі ў Таджыкістан. У аэрапорт Душанбэ прыбылі аператыўная група Міністэрства абароны Беларусі і афіцэры, выдзеленыя ў склад камандавання Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання. Разам з імі прыляцелі частка сілаў і сродкаў узмоцненай мабільнай роты 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады (Віцебск) беларускіх сілаў спецыяльных аперацый.

Як інфармуе БЕЛТА, вайскоўцы ўдзельнічаюць у раптоўнай праверцы баявой гатоўнасці Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання. Было сабрана больш за 2 500 вайскоўцаў (500 з іх — расіяне), каля 200 адзінак ўзбраення і ваеннай тэхнікі, каля 20 адзінак баявой авіяцыі. Для перапраўкі жывой сілы і тэхнікі задзейнічалі 30 самалётаў ваенна-транспартнай авіяцыі.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі