Беларускіх алімпійцаў з Сочы даставяць не прэзідэнцкім "Боінгам"

19 лютага Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся арганізаваць ўрачыстую сустрэчу спартсменаў і выслаць за імі ў Сочы прэзідэнцкі самалёт.



Аднак, як паведамляе сайт Naviny.by, у Сочы замест борта № 1 — самалёта Boeing-767-300ER (бартавы нумар EW-001PВ) вылецеў ўрадавы Ту-154М (бартавы нумар EW-85815). Як паведамляе сайт russianplanes.net, гэтаму самалёту ўжо 19 гадоў.

Паводле апошніх звестак, час прылёту перанесены з 15-й гадзіны на 17.30.



Пасля ўрачыстай сустрэчы ў аэрапорце спартсмены адправяцца на плошчу Перамогі для ўскладання кветак.



Фота — russianplanes.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі