Беларускія гандбалісткі перамаглі Партугалію ў кваліфікацыі чэмпіянату свету

Беларускія гандбалісткі перамаглі Партугалію ў кваліфікацыі чэмпіянату свету

Жаночая зборная Беларусі па гандболе з перамогі пачала выступ у кваліфікацыйным турніры чэмпіянату свету 2019 года, інфармуе БЕЛТА.

У стартавым паядынку групы 3 у Грэцыі 23 лістапада беларускі выйгралі ў зборнай Партугаліі з лікам 31:23. 

Заўтра нашых спартовак чакае сустрэча з камандай Грэцыі, у нядзелю — са зборнай Італіі.

У іншыя кваліфікацыйныя групы ўваходзяць наступныя каманды:

1 — Славакія, Украіна, Ізраіль, Косава;

2 — Швейцарыя, Літва, Фінляндыя, Фарэрскія выспы;

4 — Македонія, Ісландыя, Турцыя, Азербайджан.

У плэй-оф выйдуць пераможцы чатырох квартэтаў, а таксама лепшая каманда з тых, што зоймуць другія месцы.

Матчы за пуцёўкі на фінал сусветнага першынства пройдуць у чэрвені 2019 года. Вырашальны этап чэмпіянату адбудзцецца напрыканцы 2019 года ў Японіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі