Беларускія “танкісты” злавілі кітайцаў на плагіяце
Распрацоўшчыкі папулярнай ан-лайн гульні World of Tanks судзяцца з кампаніямі Changyou і Gameease, якія запусцілі гульню Project Tank.
Пазоў падалі ў Федэральны суд амерыканскага штату Ілінойс, паведамляе charter97.org са спасылкай на партал Polygon.com.
Project Tank, як мяркуюць у фірме Wargaming — стваральніцы беларускай кампутарнай гульні — не з’яўляецца арыгінальнай і падазрона падобная да World of Tanks. У пазове сказана, што яна капіюе сцэнар, знешні выгляд, інтэрфейс, наладкі, дыялогі і мастацкае афармленне ў арыгінала.
Кітайцы “садралі” ў беларусаў нават гістарычныя недакладнасці і няісныя танкі, якія ёсць у World of Tanks.
Цяпер беларускія распрацоўшчыкі ацэньваюць матэрыяльныя страты, панесеныя ад нелегальнага капіявання гульні.
У 2012 годзе Wargaming зарабіла на “танках” 218 мільёнаў еўра.