Беларускія турфірмы "згубілі" на немагчымасці працаваць з валютай

Забарона на прыём валюты кампаніямі негатыўна адбілася на працы беларускіх турфірм. Пра гэта заявіў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Кравец 8 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску, паведамляе БелаПАН.

Па словах чыноўніка, рашэнне было прынятае без узгаднення з Мінспорту, а такія дакументы мусяць прымацца толькі "па ўзгадненні з зацікаўленымі бакамі", бо іначай гэта шкодзіць галіне. Праўда, адзначыў Кравец, потым пытанне было перагледжанае, і цяпер валюта прымаецца, але безнаяўнымі грашыма.

Нагадаем, з 1 сакавіка ў краіне забаронена выкарыстоўваць замежную валюту пры разліку за турыстычныя паслугі. Такая мера ўведзеная пастановай праўлення Нацыянальнага банка №47.

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі