Беларусы перахапілі кантрабандныя лекі, якія перапраўлялі ў Казахстан. Фота
Іх кошт ацэнены на 1 млрд 200 млн беларускіх рублёў.
Супрацоўнікі Брэсцкай мытні спынілі спробу незаконнага ўвозу буйной партыі таблетак. У пункце пропуску "Казловічы" на беларуска-польскай мяжы правяраўся груз лекаў, якія везлі з Бельгіі ў Казахстан. Высветлілася, што на 3 тысячы ўпаковак не было дакументаў. Іх забралі да судовага рашэння.
Прэс-служба Брэсцкай мытні адзначае, што кошт кантрабандных лекаў складае 1 млрд 200 млн беларускіх рублёў.
Фота: brest.customs.gov.by