Беларусы сталі больш актыўна браць крэдыты

Часцей крэдыты бяруць на спажывецкія патрэбы / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Часцей крэдыты бяруць на спажывецкія патрэбы / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У красавіку беларусы ўзялі ў доўг у банкаў амаль мільярд рублёў. Такі вялікі аб'ём крэдытавання фізічных асоб трымаецца ўжо другі месяц. І гэта адчувальна больш, чым беларусы пазычылі ў банкаў год таму. Гэта заўважыў Reform.by пасля аналізу статыстыкі Нацбанка. Аб'ём крэдытавання фізічных асоб у гэтым красавіку ў параўнанні з красавіком 2022 года вырас на 73,6%.

Каля мільярда крэдытаў набралі беларусы і ў сакавіку. А ўсяго за чатыры месяцы фізасобы ўзялі ў банках 3,64 млрд рублёў крэдытаў. І гэта таксама больш чым у мінулым годзе — на 37, 9% (па выніках студзеня-красавіка).

Асноўная доля крэдытаў — гэта спажывецкія (3,05 млрд рублёў за гэтыя чатыры месяцы). На долю нерухомасці прыйшлося ўсяго 592,7 млн рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі