Сіноптыкі: Бліжэйшымі днямі ў Беларусі будзе цёпла

У пятніцу, 10 красавіка, у Беларусі будзе панаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Ападкаў не чакаецца. Уначы і зранку месцамі па паўночным усходзе Беларусі можа быць узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад -2 да +4 градусаў, удзень — 11-17 градусаў цяпла.

11 красавіка надвор'е таксама будзе цёплым. Ападкаў не прагназуецца. Тэмпература паветра ўначы 0...+5 градусаў, днём — +15...+20, адзначае БЕЛТА.

У нядзелю, 12 красавіка, істотных ападкаў не прагназуецца. Удзень праз Беларусь пройдзе атмасферны фронт з Заходняй Еўропы, таму месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 да 9 вышэй за нуль, удзень — +15...+20, па паўночным захадзе — 12-14 градусаў вышэй за нуль.

Фота — go2life.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі