Больш за 300 вязняў збеглі з турмы ў Чылі пасля землятрусу
Яны пакінулі жаночую турму чылійскага горада Ікіке пасля магутнага землятрусу, які адбыўся ля берагоў гэтай краіны.
Як паведамляюць інфармагенцтвы, злавіць ўдалося пакуль толькі 16 уцякачак з 300. У сувязі з іх уцёкамі ў раён горада сцягваюцца войскі, каб прадухіліць магчымыя правапарушэнні, а таксама марадзёрствы, бо значная частка жыхароў пакінула горад з-за пагрозы цунамі.
Паводле папярэдніх звестак, частка турэмнага будынка абрынулася ад падземнага штуршка, што і зрабіла магчымым масавы ўцёкі.
Нагадаем, што ў ноч на 2 красавіка каля чылійскага ўзбярэжжа адбыўся магутны землетрус магнітудай 8,2 бала, які выклікаў цунамі. Яго першая хваля ўжо абрынулася на Чылі сёння раніцай. Вышыня хвалі перавышала 2 м. Паводле ацэнак экспертаў, яна можа выклікаць сур'ёзныя разбурэнні.
СМІ перадаюць, што ў выніку землятрусу загінулі пяць чалавек — чатыры мужчыны і адна жанчына. Некалькі чалавек атрымалі раненні.
Фота — obozrevatel.ua