Брэсцкая мытня затрымала рэкордную партыю элітнай касметыкі (фота)

У пункце пропуску "Казловічы" на беларуска-польскай мяжы затрыманая найбуйнейшая за апошнія гады партыя жаночай парфумерыі. Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай Брэсцкай мытні даглядалі фуру, якая рухалася з Бельгіі ў Расію. Падчас праверкі груза высветлілася, што яго частка незадэклараваная. Гэта былі больш за 4800 касметычных набораў вытворчасці Францыі, Англіі і ЗША.

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай мытні, паводле папярэдняй ацэнкі тавар каштуе звыш 22,8 млрд рублёў (гэта больш за 1,5 млн долараў). Яго лёс вырашыць суд.

Фота: brest.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі