Брытанскія медыкі сутыкнуліся з дэфіцытам донарскай спермы
Клінікі, якія займаюцца штучным апладненнем, вымушаныя актыўна ўвозіць матэрыял з-за мяжы.
Як мяркуе старшыня Брытанскага таварыства фертыльнасці доктар Алан Пэйсі, некаторыя клінікі могуць знізіць планку патрабаванняў да донараў. Гэта ў сваю чаргу прывядзе да агульнага зніжэння якасці донарскай спермы. У выніку медыкам давядзецца выкарыстоўваць больш інвазіўныя і дарагія метады.
Згодна з афіцыйнай статыстыкай, кожны чацвёрты ўзор донарскай спермы ў Брытаніі на сёння ўвозіцца з-за мяжы, інфармуе ВВС.