Былы кіраўнік НТВ Яўген Кісялёў вядзе новую праграму на Белсаце

Былы кіраўнік НТВ Яўген Кісялёў вядзе новую праграму на Белсаце

У Вільні на выходныя адбываюцца здымкі новага ток-шоў Белсата “Территория правды”. Як паведамляе Радыё Свабода, яго вядзе расійскі і ўкраінскі тэлежурналіст Яўген Кісялёў  у тандэме са Святланай Калінкінай.

“Территория правды” — класічнае ток-шоў, у якім прымаюць удзел пяцёра экспертаў. Мова перадачы — руская. ​ Тэма першага выпуску — эканамічны ўплыў Расіі на сваіх суседзяў.

У савецкі час Яўген Кісялёў быў адным з вядучых праграмы “Время” на расійскім Першым канале. У другой палове 1990-х перайшоў на НТВ, дзе вёў перадачу “Итоги”, і ўзначальваў савет дырэктараў тэлеканала.

У 2008 годзе Кісялёў пачаў шчыльна супрацоўнічаць з украінскімі СМІ. Цяпер ён вядучы інфармацыйнага тэлеканала “Прямий”.

“Территория правды” стане трэцяй рускамоўнай перадачай на Белсаце пасля інфармацыйнай праграмы “Вот так” і кулінарнага шоў “Я не буду это есть”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі