Цела загінулага Мікалая Аляксеева не аддаюць жонцы — СМІ

Мікалай Аляксееў (на фота справа)

Мікалай Аляксееў (на фота справа) / "Укантакце"

Жонцы беларуса Мікалая Аляксеева, які быў забіты ФСБ Расіі ў Карэліі, не аддаюць цела. Пра гэта піша тэлеграм-канал "Баста!".

"Ягонай жонцы не аддаюць цела Мікалая. Яна ходзіць у гэтую страшную арганізацыю кожны дзень. У чацвер будзе 9 дзён. Ягоныя асабістыя рэчы таксама сказалі, што не аддадуць. Пахаваць яго не могуць", — перадае тг-канал словы аднаго з чытачоў.

У Аляксеева засталіся чацвёра дзяцей — ім 18, 12, 8 гадоў і 8 месяцаў.

Мікалай Аляксееў — удзельнік беларускіх пратэстаў 2020 года. 6 сакавіка яго забілі ў Карэліі байцы ФСБ Расіі. Мужчыну абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту па заданні ўкраінцаў. Яму было 49 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі