Чалы: Новы памочнік прэзідэнта — гэта інтарэс да кітайскага напрамку

Ён вядомы сваімі падручнікамі па грашова-крэдытным абарачэнні, займаўся эканамічнай тэорыяй.


"Эканамічная тэорыя, як правіла, гэта рэчы ці адарваныя ад рэальнасці, ці перапісванне з мінімальнымі зменамі (з папраўкай на ўмовы Беларусі) нейкіх заходніх падручнікаў. Я так разумею, што ён апошнім і займаўся", — каментуе для Еўрарадыё новае прызначэнне эканамічны аналітык Сяргей Чалы.



Доўгі час Кірыл Руды быў "наргасаўскім" выкладчыкам па эканамічнай тэорыі. Пасля працаваў у Кітаі эканамічным дарадцам. Чалы лічыць, што менавіта апошні досвед будзе запатрабаваны.



Чалы: "Наўрад ці будуць запатрабаваныя яго тэарэтычныя веды. Хутчэй, менавіта практычны вопыт на кітайскім напрамку. Трэба успрымаць гэтае прызначэнне не як узмацненне інтарэсу да макраэканомікі, колькі інтарэс да пэўнага вектара. Я так разумею, што яго інтарэсы да кітайскага напрамку і праца там у амбасадзе ў якасці эканамічнага дарадцы прывяло да таго, што ён тут з'явіўся. Чалавек вельмі малады, што само па сабе не кепска. Не вельмі зразумела, якая ў яго функцыя. Мы бачылі, што той жа Тур, які быў памочнікам па эканоміцы доўгі час, практычна ніякімі публічнымі заявамі не адзначыўся".



На думку Чалага, уладам патрэбны нейкі апанент вядомай рынкавай эканомікі Румаса-Мясніковіча. На гэтую ролю спрабуюць знайсці чалавека пакалення, якое ўвасабляе рынкавую эканоміку, бо Пракаповіч і Тур з гэтым не справіліся.



У СМІ паведамляецца, што Кірыл Валянцінавіч Руды абараніў у БДЭУ дысертацыю на тэму "Знешнеэканамічная раўнавага і фінансавыя механізмы яго фармавання ў краінах з транзітыўнай эканомікай". Ён мае навуковую ступень доктара эканамічных навук па спецыяльнасці "Сусветная эканоміка".



Фота — russian.china.org.cn
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі