Чарговае затрыманне па "справе TUT.by"
Тэлеграм-канал "TUT.by навіны" піша пра затрыманне яшчэ адной былой супрацоўніцы выдання. Гэта юрыстка Ірына Касцючэнка, якая нядаўна змяніла працу.
Паведамляецца, што яе забралі постаа з новага месца працы і завезлі ў ІЧУ на Акрэсціна. Яе працэсуальны статус невядомы.
Дарэчы, дагэтуль невядомае месцазнаходжанне суўладальніцы TUT.by Юліі Чарняўскай — удавы Юрыя Зісера.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.