Чэмпіянат свету ў Мінску можа быць застрахаваны на 60 мільёнаў еўра

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, страхаванне чэмпіянату на выпадак яго адмены, пераносу, байкоту, форс-мажорных акалічнасцяў і гэтак далей — гэта адно з патрабаванняў Міжнароднай федэрацыі хакея. Ворсін кажа, што разглядаецца сума страхавання ў памеры 60 мільёнаў еўра. Акрамя таго, плануецца, што кожны прыезджы на чэмпіянат будзе застрахаваны на суму каля 50 тысяч еўра.

Кіраўнік хакейнай федэрацыі асобна падкрэсліў, што Беларусь атрымала ад ІІХФ права застрахаваць мінскі чэмпіянат у беларускай страхавой кампаніі.

Нагадаем, што чэмпіянат свету ў Мінску пройдзе з 9 па 25 траўня на "Мінск-Арэне" і "Чыжоўка-Арэне".

Фота: "Радыё "Свабода".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі