Ці пройдзе ЗЕНА ў фінал "Еўрабачання"? Глядзім трансляцыю разам з Еўрарадыё!
ESCplus
Увечары 14 траўня ў Тэль-Авіве праходзіць першы паўфінал "Еўрабачання 2019". 16-гадовая беларуская артыстка ЗЕНА выйдзе на сцэну восьмай. Хіба мы можам гэта прапусціць?
Журналісты Еўрарадыё засталіся пасля працы ў студыі, каб пракаментаваць "наш" паўфінал "Еўрабачання". Ці пройдзе ЗЕНА ў фінал конкурсу? Паглядзім разам!